Стральба з лука

У Беларусі стральба з лука з’явілася ў 1969 годзе. Першым трэнерам быў Алег Дуплій. Сталіцай гэтага віду спорту стаў г. Мінск і тут ужо ў 1970 годзе прайшлі першыя афіцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы, адсюль былі і першыя іх пераможцы – Нэлі Крупнікава і Мікалай Ганчароў. Мінчанамі былі і першыя Майстры спорту СССР у Беларусі – Валянціна Кісялёва і Канстанцін Сарока.
У 1970 годзе з г.Львова (Украіна) у г.Брэст са сваімі выхаванцамі пераехаў Міхаіл Пузяк. І ўжо ў 1971 годзе мужчынская зборная Беларускай ССР, якая выступае на V летняй спартакіядзе народаў СССР, заваявала 4-е месца, за што трэнер Алег Дуплій удастоены звання “Заслужаны трэнер БССР”.
У 1972 годзе з’явіліся энтузіясты стральбы з лука і ў Магілёве. Першымі трэнерамі там былі Генадзь Паўлаў і Уладзімір Карабіцын. Годам пазней секцыі па стральбе з лука адкрываюцца ў Віцебску, Гомелі, Гродне і Мазыры,
У 1983 годзе мужчынская каманда нашай рэспублікі ў складзе брастаўчан Барыса Ісачэнкі, Ігара Когая і мінчаніна Уладзіміра Апарына на VII летняй спартакіядзе народаў СССР заваявала бронзавы медаль.
У 1985 годзе на Чэмпіянаце Свету ў Сеуле Уладзімір Апарын на дыстанцыі 30 метраў становіцца сярэбраным прызёрам, а ў складзе зборнай каманды СССР займае пятае месца. У 1983 годзе з’яўляецца новае імя – Вольга Забугіна (Мароз). У складзе маладзёжнай каманды СССР на Чэмпіянаце Еўропы мінчанка заваявала залаты медаль у камандным першынстве і сярэбраны ў асабістым першынстве
Пачынаючы з 1992 года Рэспубліка Беларусь выступае самастойнай камандай, а Беларуская федэрацыя стральбы з лука стала самастойным членам міжнароднай федэрацыі (ФІТА).
З 1993 па 1997 год галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь быў Аляксандр Свідзінцоў. Упершыню выступаючы ўласнай камандай на Чэмпіянаце Свету ў 1993 годзе ў г.Анталья (Турцыя) наша жаночая зборная ў складзе мінчанак Вольгі Якушавай, Вольгі Забугінай і магіляўчанкі Таццяны Елінай заняла 7-е месца. А ў 1994 годзе на Чэмпіянаце Еўропы мужчынская каманда ў складзе Барыса Ісачэнкі (Брэст), Уладзіміра Апарына (Мінск) і Уладзіміра Даўганосава (Магілёў) заняла 6-е месца.
У 1997 годзе мінчанка Вольга Якушава становіцца бронзавым прызёрам на Чэмпіянаце Свету ў памяшканні, прызёрам на двух Чэмпіянатах Еўропы і, нарэшце, пятай на Алімпійскіх гульнях у Атланце.

Вялікі ўклад у падрыхтоўку лучнікаў з Мінска ўнесла пара выдатных трэнераў – Алег Дубінін і Ала Мельнік. Прыехаўшы з Украіны ў Беларусь яны шмат гадоў запар укладвалі ўсе свае ўменні і таленты ў падрыхтоўку такіх спартсменаў, як Вольга Якушава, Уладзімір Апарын, Вольга Забугіна.
Сёння ГА «Беларуская федэрацыя стральбы з лука» мае свой твар – зарэгістраваныя афіцыйныя сімвалы – эмблему, сцяг і нагрудныя знакі і вядзе актыўную працу па папулярызацыі стральбы з лука ў горадзе Мінску і ўсёй Беларусі.
Грамадскае аб’яднанне «Беларуская федэрацыя стральбы з лука»
Адрас: Рэспубліка Беларусь, 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 2 каб. 314/2
Тэл./факс: +375 (17) 331-59-49
Е-mail: info@archery.by
Сайт: www.archery.by
Мінская гарадская арганізацыя ГА “Беларуская федэрацыя стральбы з лука”
Адрас: вул. В.Харужай, 13/61.
Тэлефон: 751-84-16 моб.
Старшыня – Мельнік Ала Сцяпанаўна
У горадзе Мінску адно аддзяленне стральбы з лука ў СДЮШАР па сучасным пяцібор’і (не лічачы абласной школы ДУ “МАК СДЮШАР”).
Кантактная інфармацыя:
Адрас: г. Мінск, вул. Сталетава, 1
Тэлефоны:
Дырэктар – +375 (17) 245-55-01
Намеснік дырэктара па ОД – +375 (17) 245-55-10
Факс – +375 (17) 299-96-89
Інструктарская – +375 (17) 245-24-22
У гарадской школе адзін трэнер – Смірнова Крысціна Канстанцінаўна.