Стральба кулявая

Гісторыя стралковага спорту

Спаборніцтвы па стральбе ўпершыню былі праведзены на Алімпійскіх гульнях 1896 года ў Афінах (Грэцыя), а ў 1897 годзе ў Ліёне (Францыя) прайшоў першы чэмпіянат свету. Аднак, кіруючая спаборніцтвамі арганізацыя была створана толькі ў 1907 годзе. У яе ўвайшлі сем нацыянальных федэрацый: шэсць з Еўропы (Аўстрыя, Бельгія, Францыя, Грэцыя, Італія, Галандыя) і адна з Паўднёвай Амерыкі (Аргенціна). Прадстаўнікі гэтых спартовых федэрацый 17 ліпеня 1907 гады ў Цюрыху заснавалі новую міжнародную арганізацыю пад назовам Міжнародны звяз нацыянальных стралковых федэрацый і асацыяцый, а сама сустрэча ў Нямеччыне лічыцца першай Генеральнай асамблеяй ISSF.

У 1915 годзе Саюз быў часова распушчаны, а 8 студзеня 1921 года – узноўлены ў Парыжы як Міжнародны стралковы саюз, які аб’яднаў 14 краін Еўропы, Азіі і Амерыкі. У 1939 годзе дзейнасць арганізацыі зноў была прыпынена, а ў жніўні 1947 года – арганізаваны Міжнародны саюз стралковага спорту (УІТ) у складзе 13 краін. Новую назву, Міжнародная федэрацыя стралковага спорту (ІССФ), саюз атрымаў 15 ліпеня 1998 года па рашэнні Генеральнай асамблеі УІ.

Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы прызнае наступныя спаборніцтвы як чэмпіянаты ISSF:

Алімпійскія гульні (праводзяцца раз чатыры гады);

Чэмпіянаты свету па стральбе (праводзяцца па кулявой стральбе разоў чатыры гады, а па стэндавай стральбе — раз на два гады);

Кубкі свету (праводзяцца чатыры разы на год плюс фінал, толькі ў алімпійскіх дысцыплінах);

Рэгіянальныя чэмпіянаты, такія як чэмпіянат Еўропы і пан-амерыканскія гульні (рэгулярнасць правядзення вызначана на рэгіянальным узроўні).

Па гэтых спаборніцтвах устаноўлена прамое назіранне камітэтаў Федэрацыі, у іх могуць быць устаноўлены сусветныя рэкорды.

Стральба кулявая цяпер развіваецца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Шырокае развіццё від спорту атрымаў у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і г. Мінску, а таксама ў ДСА і ведамствах.

Стральба кулявая цяпер развіваецца ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі. Шырокае развіццё від спорту атрымаў у Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і г. Мінску, а таксама ў ДСА і ведамствах.

У перыяд з 1972 па 2012 г.г. у БССР і Рэспубліцы Беларусь станавіліся

Алімпійскімі чэмпіёнамі:
Газаў Аляксандр (1976),
Шылава Ірына (1988),
Лукашык Канстанцін (1992),
Сяргей Мартынаў(2012),

Сярэбранымі прызёрамі:
Кедзяраў Аляксандр (1976),
Басінскі Ігар (2000) ,

Бронзавымі прызёрамі:
Мартынаў Сяргей (2000, 2004),
Басінскі Ігар (2000),
Цвяткова Лаліта (2000).

У зборнай СССР, кулявую стральбу на алімпійскіх гульнях, горад Мінск прадстаўлялі наступныя спартсмены:
– Пархімовіч Віталь 1968 г. (Мехіка, Мексіка)- бронзавы медаль.

У Рэспубліцы Беларусь, кулявую стральбу на алімпійскіх гульнях, горад Мінск прадстаўлялі наступныя спартсмены:
– Чайка Вікторыя(СДЮШАР №13) 2000 г. (Сіднэй, Аўстралія 11-е месца), 2004 г.(Афіны, Грэцыя 16-е месца), 2008 г.(Пекін, Кітай 4-е месца), 2012 (Лондан, Вялікабрытанія 5-е. месца).
– Чаргейка Ілля (СДЮСТШ ДТСААФ) 2012 г. (Лондан, Вялікабрытанія 7-е. месца).
– Літвінчук Пётр (БФСТ «Дынама») 2008 г. (Пекін, Кітай 17-е месца).

У Рэспубліцы Беларусь кулявую стральбу на чэмпіянатах свету, горад Мінск прадстаўлялі наступныя спартсмены:
– Чайка Вікторыя (СДЮШАР №13) 2006 г. (Заграб, Харватыя) – бронзавы медаль, 2010 г. (Мюнхен, Германія) – бронзавы медаль.
– Літвінчук Пётр (БФСТ «Дынама») 2002 г. (Лахці, Фінляндыя) – сярэбраны медаль (у складзе каманды).
– Більдзюк Сяргей (СДЮШАР №13) 1998 г.(Барселона, Іспанія)- бронзавы медаль (сярод юніёрв).

У Рэспубліцы Беларусь кулявую стральбу на чэмпіянатах Еўропы, горад Мінск прадстаўлялі наступныя спартсмены:
– Румянцава(Коласаўская) Ганна (выпускніца СДЮШАР №13) 2006 г.(Масква, Расія)- сярэбраны медаль ( у складзе каманды). – Кацарэнка Уладзіслаў (СДЮСТШ ДТСААФ) 2004 г. (Гер, Венгрыя) – сярэбраны медаль (у складзе каманды сярод юніёраў), 2004 г. (Мюнхен, Германія) – сярэбраны медаль (сярод юніёраў).
– Чайка Вікторыя (СДЮШАР №13) 2008 г. (Вінтэртур, Швейцарыя) – залаты медаль, 2010 г. (Меракер, Нарвегія) – бронзавы медаль, 2011 г. (Брэшыя, Італія) – сярэбраны медаль, 2013 г. (Одэн Данія) – бронзавы медаль.
– Кандакоў Аляксандр (СДЮШАР №13) 2003 г. (Гётэборг, Швецыя) – сярэбраны медаль (у складзе каманды).
– Чаргейка Ілля (СДЮСТШ ДТСААФ) 2011 г.(Брэшыя, Італія)- залаты медаль (сярод юніёраў).
– Шабан Кацярына (СДЮШАР №13) 2008 г.(Вінтэртур, Швейцарыя)- бронзавы медаль (сярод юніёраў).
– Пронька Ганна (СДЮШАР №13) 2005 г. (Талін, Эстонія)- бронзавы медаль (сярод юніёраў).
– Румянцава(Коласаўская) Ганна (выпускніца СДЮШАР №13) 2006 г.(Масква, Расія)- сярэбраны медаль ( у складзе каманды). – Кацарэнка Уладзіслаў (СДЮСТШ ДТСААФ) 2004 г. (Гер, Венгрыя) – сярэбраны медаль (у складзе каманды сярод юніёраў), 2004 г. (Мюнхен, Германія) – сярэбраны медаль (сярод юніёраў).

Спортсмены города Минска на олимпийских играх в Лондоне.

Виктория Чайка(СДЮШОР №13): 5-е место 385+100,2 (пневматический пистолет, дистанция 10 м.), 25-е место 578 (малокалиберный пистолет, дистанция 25 м.)
Илья Чергейко(СДЮСТШ ДОСААФ): 7-е место 597+101,6 (пневматическая винтовка, дистанция 10 м.)

Структура міжнароднай федэрацыі стральбы (ISSF):
Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы складаецца з прэзідэнта, віцэ-прэзідэнта, генеральнага сакратара, Генеральнай асамблея, Адміністрацыйнай рады, тэхнічнага і секцыйнага камітэта.
Вышэйшым органам з’яўляецца Генеральная асамблея, якая склікаецца кожныя два гады, звычайна ў месцы і падчас правядзення Алімпійскіх гульняў і чэмпіянатаў свету, альбо ў месцы, абраным большасцю галасоў яе чальцоў. На Генеральнай асамблеі праводзяцца выбары ў склад кіруючых і тэхнічных органаў федэрацыі.
У перыяд паміж кангрэсамі асамблеі кіраўніцтва дзейнасцю федэрацыі ажыццяўляе Адміністрацыйную раду, якая збіраецца штогод.
Штаб-кватэра федэрацыі размяшчаецца па месцы жыхарства генеральнага сакратара (цяпер — у Германіі ў горадзе Мюнхен).

Структура Грамадскага Аб’яднання “Беларуская федэрацыя стралковага спорту”
Старшыня: Архіпенка Юрый Леанідавіч
Намеснік старшыні: Басінскі Ігар Міхайлавіч
Намеснік старшыні: Мартынаў Сяргей Анатольевіч
Выканаўчы дырэктар: Алейнік Ягор Валер’евіч
Генеральны сакратар: Юрчык Васіль Анатольевіч
Прэс-сакратар: Гоцманаў Іван Сяргеевіч
Апякунскі савет ГА “Беларускай федэрацыі стралковага спорту”
Старшыня: міністр абароны Рэспублікі Беларусь Хрэнін Віктар Генадзевіч
Сакратар: Канаваленка Уладзімір Анатольевіч

Структура Мінскай Гарадской федэрацыі стралковага спорту:
Старшыня: Карпенка Ігар Васільевіч
Намеснік старшыні: Лукашык Канстанцін Леанідавіч
Сакратар: Клімавіч Ірына Уладзіміраўна
Тэл/факс: +375 (17) 363-09-58
Адрас: г.Мінск, вул.Гая 25а

У горадзе Мінску кулявая стральба прадстаўлена арганізацыямі:

Дзяржаўная ўстанова «СДЮШАР па стралковым спорце г. Мінска».
Дырэктар – Клімавіч Ірына Уладзіміраўна
Тэл/факс: +375 (17) 363-09-58
Адрас: вул. Гая 25 а,

«Мінская СДЮШАР №1» БФСТ Дынама
Дырэктар – Акаловіч Вячаслаў Анатольевіч
Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 377-19-37
Адрас: вул. Кірава 8/н, стадыён «Дынама»,