Мастацкая гімнастыка

Гісторыя ўзнікнення і развіцця мастацкай гімнастыкі.
Мастацкая гімнастыка – від спорту, выкананне пад музыку розных гімнастычных і танцавальных практыкаванняў без прадмета, а таксама з прадметам (скакалка, абруч, мяч, булавы, стужка).
У апошні час выступленні без прадмета не праводзяцца на спаборніцтвах сусветнага класа. Пры групавых выступах выкарыстоўваюцца або адзін прадмет (напрыклад, пяць мячоў, пяць пар булаў), або адначасова два віды прадметаў (напрыклад, абручы і мячы). Пераможцы вызначаюцца ў мнагабор’і, у асобных відах і групавых практыкаваннях.
Усе практыкаванні ідуць пад музычнае суправаджэнне. Раней выступалі пад фартэпіяна або адзін інструмент. Зараз выкарыстоўваюцца аркестравыя фанаграмы. Выбар музыкі залежыць ад жаданняў гімнасткі і трэнера. Спаборніцтвы праходзяць на гімнастычным дыване памерам 13х13 метраў. Класічнае мнагабор’е (4 практыкаванні) алімпійская дысцыпліна. Акрамя мнагабор’я гімнасткі, якія выступаюць у індывідуальным першынстве, традыцыйна разыгрываюць камплекты ўзнагарод у асобных відах практыкаванняў (акрамя Алімпійскіх гульняў).
Мастацкая гімнастыка — дастаткова малады від спорту, які абавязаны сваім з’яўленнем мэтрам балета славутага Марыінскага тэатра. За параўнальна невялікі тэрмін свайго існавання гэты від спорту заваяваў агульнасусветную ўдзячнасць і мае шматлікіх прыхільнікаў па ўсім свеце.
У 1913 годзе ў Ленінградскім інстытуце фізічнай культуры імя П.Ф.Лесгафта была адкрыта вышэйшая школа мастацкага руху. Першымі педагогамі яе сталі Роза Варшаўская, Алена Горлава, Анастасія Нявінская, Аляксандра Сямёнава-Найпак. Усе гэтыя выкладчыкі да прыходу ў ВШГГ мелі свой досвед у працы па выкладанні: “эстэтычнай гімнастыкі” Франсуа Дэльсарта, “рытмічнай гімнастыкі” Эміля Жака дэль-Кроза, “танцавальнай гімнастыкі” Жоржа Дзяміні і “вольнага танца” Айседоры Дункан. Зліццё разам усіх гэтых напрамкаў гімнастыкі садзейнічала з’яўленню гэтага вытанчанага віду спорту.
У СССР мастацкая гімнастыка як від спорту ўзнікла і сфарміравалася ў 1940-я гады. З 1984 года – алімпійскі від спорту. Да нядаўняга часу выключна жаночы від спорту, аднак з канца XX стагоддзя, дзякуючы намаганням японскіх гімнастаў, сталі праводзіцца спаборніцтвы і паміж мужчынамі.
У 1967 у сусветнай мастацкай гімнастыцы з’яўляецца прынцыпова новы камандны від – спаборніцтва па групавых практыкаваннях. У перыяд з 1963 па 1991 чэмпіянаты свету праводзіліся раз на два гады па няцотных гадах, а па цотных гадах, пачынаючы з 1978 па 1992, праводзіліся чэмпіянаты Еўропы. З 1992 г. чэмпіянаты свету і Еўропы праводзяцца штогод.
1980 г. стаў для мастацкай гімнастыкі паваротным, пасля завяршэння Алімпійскіх гульняў у Маскве, на кангрэсе МАК было прынята рашэнне аб уключэнні гэтага віду спорту ў праграму Алімпійскіх гульняў. Алімпійская ж гісторыя мастацкай гімнастыкі пачынаецца ў 1984 годзе, калі першае алімпійскае золата заваявала ў Лос-Анжэлесе канадка Лоры Фанг.
Праз чатыры гады алімпійскай чэмпіёнкай у Сеуле стала беларуска Марына Лобач, украінка Аляксандра Цімашэнка атрымала перамогу ў Барселоне, у Атланце ўкраінка Кацярына Серабранская, у Сіднэі – расіянка Юлія Барсукова, у Афінах – расіянка Аліна Кабаева. Пачынаючы з Алімпійскіх гульняў у Атланце мастацкая гімнастыка была прадстаўлена цалкам двума часткамі: спаборніцтвамі ў індывідуальных і групавых практыкаваннях.
Беларуская школа мастацкай гімнастыкі даўно з’яўляецца адной з лепшых у свеце. У далёкім ужо 1988 годзе на Гульнях у Сеуле алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым відзе спорту стала беларуская грацыя Марына Лобач.
У суверэннай гісторыі беларускага спорту нашы “мастачкі” заваявалі 6 алімпійскіх узнагарод:
– на XXX Алімпійскіх гульнях у Лондане (2012 г.) Любоў Чаркашына заваявала бронзавы медаль, срэбра заваявала каманда групавога практыкавання.
– на XXVII Алімпійскіх гульнях у Сіднэі (2000 г.) Юлія Раскіна і каманда групавога практыкаванні паднімаліся на другую прыступку пастамента;
– на XXIX Алімпійскіх гульнях у Пекіне (2008 г.) Іна Жукава заваявала срэбра, каманда групавога практыкаванні – бронзу;
Спартсмены-мінчане, якія годна прадставілі Беларусь на спаборніцтвах рознага рангу.

Алімпійскія Гульні 2000, Сіднэй – 2-е месца індывідуальнае шматбор’е.
Чэмпіянат свету 1997, Берлін 2-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 1998, Севілья 3-е месца булавы.
Чэмпіянат свету 1999, Осака 2-е месца мяч, 2-е месца;
Чэмпіянат Еўропы 1999, Будапешт 2-е месца абруч, індывідуальнае мнагабор’е; 3-е месца стужка.
Чэмпіянат Еўропы 2000, Сарагоса 1-е месца мяч;

Алімпійскія гульні 2004, Афіны 7-е месца, індывідуальнае мнагабор’е.
Алімпійскія гульні 2008, Пекін 2-е месца, індывідуальнае мнагабор’е.
Чэмпіянат свету 2007, Патрас – 3-е месца скакалка, 2-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2005, Баку – 3-е месца мяч, 3-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2003, Будапешт – 3-е месца мяч, 3-е месца каманда.
Чэмпіянат Еўропы 2005, Масква – 3-е месца мяч, стужка, каманда.
Чэмпіянат Еўропы 2004, Кіеў – 3-е месца каманда.
Чэмпіянат Еўропы 2003, Рыза – 3-е месца мяч, 2-е месца стужка.

Алімпійскія гульні 2012, Лондан – 3-е месца індывідуальнае шматбор’е.
Чэмпіянат свету 2011, Манпелье – 2-е месца каманда, 3-е месца мяч.
Чэмпіянат свету 2010, Масква – 2-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2009, Ісэ – 2-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2007, Патры – 2-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2005, Баку – 3-е месца каманда.
Чэмпіянат свету 2003, Будапешт – 3-е месца каманда.
Чэмпіянат Еўропы 2011, Мінск – 1-е месца мяч, булавы, 2-е месца каманда, 3-е месца абруч.
Чэмпіянат Еўропы 2005, Масква – 3-е месца каманда.


Алімпійскія Гульні 2008, Пекін-3-е месца групавое мнагабор’е. Чэмпіянат свету 2007, Патрас – 3-е месца групавое мнагабор’е. Чэмпіянат Еўропы 2006, Масква – 3-е месца групавое мнагабор’е, 2-е месца стужкі. Чэмпіянат Еўропы 2008, Турын – 2-е месца мнагабор’е, 2-е месца скакалкі, 3-е месца 3 абруча+2 пары булаў.
Каманда групавога практыкаванні сярэбраныя прызёры XXX Алімпійскіх гульняў 2012 (Лондан) Аляксандра Наркевіч, Марына Ганчарова, Ксенія Санковіч, Анастасія Іванькова, Аліна Туміловіч, Наталля Лешчык Алімпійскія Гульні 2012, Лондан-2-е месца групавое мнагабор’е. Чэмпіянат свету 2010, Масква – 2-е месца групавое мнагабор’е, 3-е месца 3 стужкі+2 скакалкі. Чэмпіянат Свету 2009, Исэ – 2-е месца групавое мнагабор’і, 2-е месца 3 стужкі+2 скакалкі, 3-е месца абручы. Чэмпіянат Еўропы 2012, Ніжні Ноўгарад – 1-е месца 3 стужкі+2 скакалкі, 2-е месца групавое мнагабор’е, 2-е месца мячы. Чэмпіянат Еўропы 2010, Брэмен – 2-е месца, 3-е месца мнагабор’е, 3-е месца 3 стужкі+2 скакалкі.


Інфармацыя аб спартыўных школах па мастацкай гімнастыцы ў горадзе Мінску
Назва | Адрас | Тэлефон | Дырэктар | Намеснік дырэктара |
---|---|---|---|---|
Установа «СДЮШАР па мастацкай гімнастыцы» галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама | г. Мінск, пр. Пераможцаў, 20, п.2 | +375 (17) 374-56-02 тэл./факс | Сцяпанава Кацярына Мікалаеўна | Рыбінская Святлана Віктараўна |
СДЮШАР па мастацкай гімнастыцы БФСТ “Дынама” | г. Мінск, вул. Даўмана,23 | +375 (17) 334-96-61 тэл./факс | Бекетава Ганна Веньямінаўна | Скуратовіч Марына Анатольеўна |
СДЮШАР прафсаюзаў па гімнастыцы мастацкай ім. Л.Г.Годзіевай | г. Мінск, вул. Берута, 11 | +375 (17) 207-66 42 | Васюк Наталля Пятроўна | Урбановіч Аліна Ігараўна |
Мінская гарадская арганізацыя ГА “Беларуская асацыяцыя мастацкай гімнастыкі”
Назва арганізацыі | Від спорту | Адрас | Тэлефон | Старшыня |
---|---|---|---|---|
Мінская гарадская арганізацыя ГА “Беларуская асацыяцыя мастацкай гімнастыкі” | Мастацкая гімнастыка | г. Мінск, вул. В.Харужай,13/61 | +375 (17) 249-03-10 | Сцяпанава Кацярына Мікалаеўна |
Грамадская арганізацыя “Беларуская асацыяцыя гімнастыкі”
Назва арганізацыі | Від спорту | Адрас | Тэлефон | Старшыня, намеснік |
---|---|---|---|---|
Беларуская асацыяцыя гімнастыкі | Мастацкая гімнастыка | 220030 г. Мінск, вул. Кірава, 8-2 | E-mail: info@bga.by +375 (17) 289-15-78 | Старшыня Карповіч Уладзімір Жыгімонтаўч Намеснік старшыні па мастацкай гімнастыцы Лепарская Ірына Юр’еўна |