Парусны спорт

Гісторыя развіцця і стану паруснага спорту ў г. Мінску

Сваё сучаснае развіццё Парусны спорт у Рэспубліцы Беларусь пачаў у другой палове 60-х гадоў.

Першы чэмпіянат Беларусі быў праведзены ў 1967 годзе.

У 1968 годзе, пры Мінскім Палацы піянераў, быў створаны гурток паруснага спорту, што з’явілася першай арганізацыйнай структурай падрыхтоўкі рэзерву ў зборную каманду Рэспублікі пад кіраўніцтвам Палазава у. к.

У 1971 годзе зборная каманда Рэспублікі няпоўным складам ўпершыню прыняла ўдзел у спартакіядзе народаў СССР.

У 1973 годзе юнацкая зборная каманда Беларусі заняла першае месца ў комплексным заліку (Парусныя гонкі і агульнафізічная падрыхтоўка) ва ўсесаюзных спаборніцтвах.

У 1977 годзе ўпершыню заваяваны залаты медаль на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (с.г. Харэцкі, клас «Фінн»), а зборная каманда Рэспублікі заняла першае агульнакаманднае месца на II усесаюзных спартыўных гульнях моладзі.

Пачынаючы з канца 70-х гадоў і да 1991 года штогод у зборную каманду СССР ўваходзіла 10-12 чалавек, што складала пятую частку спісачнага складу зборнай каманды СССР.

Удзел яхтсменаў Беларусі ў Алімпійскіх гульнях бярэ пачатак з XXII Алімпійскіх гульняў у Маскве ў 1980 годзе (парусная рэгата праходзіла ў г.Таліне, Эстонія).

Усяго за перыяд да 1993 года беларускімі яхтсменамі заваявана медалёў:
на Чэмпіянатах свету- 1 залатая, 3 сярэбраныя і 1 бронзавая
на чэмпіянатах Еўропы – 2 залатых, 4 сярэбраныя і 2 бронзавыя

на Алімпійскіх гульнях медалёў заваявана не было.

2001 год-заваяваны залаты медаль на Алімпійскіх днях моладзі Еўропы (с .Дзесюкевіч)

Дасягненні выхаванцаў СДЮШАР паруснага спорту:
Драздоўская Таццяна – 2015 год – чэмпіянат Еўропы – 1-е месца класе «Лазер-Раліял»
Санько Кацярына – 2019 год – чэмпіянат Еўропы да 21 года – 2-е месца ў класе “Лазер-Радыял”

На юніёрскім Чэмпіянаце Еўропы ў класе «470» экіпаж Азёрная Аляксандра, Верніковіч Ала заваявалі бронзавы медаль.

Яхтсмены Беларусі ўдзельнічалі ў Алімпійскіх Гульнях (1988, 1992, 1996, 2000, 2004, 2008,2012 гг.)

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя паруснага спорту”
Скарочаная назва: РГА “БФПС”
Адрас: 223028, Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, 48/2, раён в.Зарэчча-1.
Тэлефон: +375 (17) 511-30-56, +375 (17) 511-30-57.
Паштовы адрас: 223028, Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі з/з, 48/2, раён в. Зарэчча-1.
Сайт: www.yachting.by
E-mail: info@yachting.by
Кіраўнікі:
Старшыня федэрацыі – Сполан Алег Юр’евіч

Спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, якія развіваюць Парусны спорт у г. Мінску

Установа “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву паруснага спорту”
Юрыдычны адрас: 220037 г. Мінск, вул. Сталетава,1-25
Вучэбна-трэніровачная база: 223028 Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, 48/5, р-н в.Зарэчча-1 (акваторыя Заслаўскага вадасховішча)
Дырэктар:
ЛУКАЯНАЎ Яўген Леанідавіч +375 (17) 356-73-46, +375 (17) 511-30-59, +375 (29) 629-74-14 (А1)
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці:
РАМАНАВА Вольга Васільеўна +375 (17) 511-30-58, +375 (29) 657-24-18 (А1)
Галоўны бухгалтар:
БАХАР Алена Львоўна, т/ф +375 (17) 375-74-16, +375 (29) 635-58-00 (А1)
Інструктар-метадыст:
ПРАШКОВІЧ Паліна Аляксандраўна +375 (17) 511-30-58, +375 (29) 666-68-07 (А1)

Установа “Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па парусным спорце”
Адрас: 220002, г.Мінск, пр-т Машэрава, 25-303
Дырэктар: Бародзіч Ігар Васільевіч, тэл. +375 (17) 286-05-15
Намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці: Сайкова Вольга Валянцінаўна, тэл. +375 (17) 293-17-89
Бухгалтэрыя: т / ф. +375 (17) 334-99-98, +375 (17) 334-93-10
Вучэбна-спартыўны аддзел: Тэл. +375 (17) 293-16-22
Вучэбна-трэніровачная база (акваторыя Заслаўскага вадасховішча):
223035, Мінская вобл., Мінскі р-н, Ждановіцкі с/с, раён в.Качына
Tэл.: +375 (17) 542-53-94
Сайт: rcopsail.by