Лыжныя гонкі

Лыжныя гонкі – адзін з найбольш даступных відаў спорту, што абумовіла яго шырокае распаўсюджванне і развіццё ў свеце.

Для Рэспублікі Беларусь заваяванне медалёў у лыжных гонках з’яўляецца няпростай, аднак пасільнай задачай. Вынікі ўдзелу беларускіх спартсменаў у мінулым чатырохгоддзі на чэмпіянатах свету (сярэбраны медаль), этапах Кубка свету (месцы з 2 па 8), Універсіядах (7 медалёў) сведчаць аб добрым патэнцыяле развіцця лыжнага спорту ў краіне.

Лыжныя гонкі атрымалі развіццё ў пяці з сямі рэгіёнаў рэспублікі. Усяго ў нашай краіне займаецца лыжнымі гонкамі 3700 спартоўцаў, з імі працуюць 177 трэнераў.

Найбольш важныя даты ў гісторыі спорту:
-ЭКМ 2009г. Далідовіч Сяргей-3-е месца г.Рыбінск (Расія);
-Чэмпіянат свету 1974г. Рыта Ачкіна ў складзе зборнай СССР-3-е месца г.Фалун (Швецыя)
-Алімпійскія гульні 1984г. 20 км Маркашанская Тамара-13-е месца г.Сараева (Югаславія)
-Чэмпіянат СССР 1991г. 70 км Сяргееў Сяргей-1-е месца г.Кандалакша
-Чэмпіянат СССР-1991г.15 км (канёк) Камоцкі Віктар Яўгенавіч 1-е месца г.Сыктыўкар (СССР)
-Спартакіяды народаў СССР 1982г і 1986г. мужчынская эстафета (4×10) зборная Беларусі прызёр спартакіяды народаў СССР;
-Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1984г. Камоцкая Святлана-3 месца г.Транхейм (Нарвегія)
-Чэмпіянат свету сярод юніёраў 1983г. Камоцкая Святлана-2 месца г.Куопіё (Фінляндыя)

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя лыжных гонак”
Адрас:
220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20А
Тэл./факс: +375 (17) 258-67-25
Старшыня – Дараховіч Аляксандр Вікенцьевіч

Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда”
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20А
Старшыня – Юдзін Станіслаў Анатольевіч
Тэл./факс: +375 (17) 244-88-44

Грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя фрыстайла”
Адрас: 220004, г. Мінск, вул. Сурганава, 4А
Тэл./факс: +375 (17) 287-97-83

Грамадскае аб’яднанне «Спартыўны клуб скачкоў на лыжах з трампліна і лыжнага дваяборства»
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 20А
Тэл./факс: +375 (17) 244-88-44

Гарадская федэрацыя лыжных гонак
Старшыня – Драгун Аляксандр Аляксеевіч

Установа “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па лыжных відах спорту” упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама
Юрыдычны адрас: 220108 г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 45.
Сайт: https://skischool.by
Дырэктар: Жылка Таццяна Віктараўна, тэлефон 317-47-15