Горныя лыжы

Гісторыя Калі першы трэнер па горных лыжах з’явіўся ў Савецкім Звязе ў сярэдзіне трыццатых гадоў мінулага стагоддзі, то першыя гарналыжнікі ў Менску былі заўважаныя ў пяцідзесятых гадах. У 1964 годзе па ініцыятыве федэрацыі было прынята рашэнне аб будаўніцтве гарналыжнай базы ў Раўбічах. З 1965 года секцыя гарналыжнага спорту была пераведзена ў спартыўнае таварыства “Працоўныя рэзервы”, дзе ў той час працаваў Віктар Наважылаў, які пасля стаў заснавальнікам водна-лыжнага спорту ў БССР. Пасля стварэння трэніровачнай водна-спартыўнай базы пад Мінскам, водныя лыжы сталі дадатковай дысцыплінай у падрыхтоўцы гарналыжнікаў у летні перыяд.
Зімой 1965 года адбылося першае першынство Мінска і БССР. Сярод першых пераможцаў – В. Грышчанка і В. Шырокаў. У наступным годзе на першынстве Мінска (студзень) і на спартакіядзе БССР (люты) перамог В. Шырокаў.
У складзе зборнай каманды рэспублікі В. Шырокаў прымае ўдзел у лютым1966 года ў другой зімовай Спартакіядзе народаў СССР у Тэрсколе (Прыэльбруссе).
14-15 кастрычніка 1979 года адбылося першае ў гісторыі Рэспублікі летняе першынство па слаламе. Тады ў жанчын перамагла студэнтка Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры Вольга Рыжкова, у мужчын наймацнейшым аказаўся дзесяцікласнік з Мінска Сяргей Мортус.
Першыя сур’ёзныя вынікі на ўсесаюзных і міжнародных спаборніцтвах новым пакаленнем мінскіх гарналыжнікаў былі паказаны ў 1976 годзе. Так, член зборнай каманды СССР Надзея Зелава атрымала сярэбраны медаль на Чэмпіянаце краіны ў хуткасным спуску, а Вольга Шыпава стала бронзавым прызёрам па трохбор’і. Сяргей Пенігін заняў пятае месца ў хуткасным спуску. Затым быў поспех Н. Зелавай на спаборніцтвах па слаламе ў кастрычніку ў Кіраўску, дзе яна заняла два трэція месцы. Будучы адной з лепшых гарналыжніц краіны, Надзея Зелава на міжнародных спаборніцтвах у Аўстрыі была другой у хуткасным спуску і чацвёртай у гіганцкім слаламе.
Вялікі залаты медаль быў уручаны і Юдзіну В.С. за перамогу ў гарналыжным трохбор’і. Ён двойчы станавіўся першым з трох стартаў у хуткасным спуску, адзін раз перамог у слаламе-гіганце і быў другім на трасе спецыяльнага слалама.
Спартсмены горада Мінска ўдзельнічаюць на Алімпійскіх гульнях: 2012 год: Лёсік А.- удзельніца I юнацкіх зімовых Алімпійскіх гульняў
Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя гарналыжнага спорту і сноўборда”
Адрас: вул.Інтэрнацыянальная, 20 а
Старшыня – Юдзін Станіслаў Анатольевіч
Установа “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву па лыжных відах спорту” упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама
Юрыдычны адрас: 220108 г. Мінск, вул. Каржанеўскага, 45
Сайт: https://skischool.by
Дырэктар: Жылка Таццяна Віктараўнатэлефон 317-47-15
Спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, якія развіваюць гарналыжны спорт у горадзе Мінску