Футбол

У горадзе Мінску функцыянуюць 10 спецыялізаваных вучэбна – спартыўных установы, у якіх займаюцца футболам 3118 чалавек, з іх-308 дзяўчыны. У чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па футболе ў вышэйшай, першай і другой лігах сталіцу прадстаўляе 6 клубаў (ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», ГУ Фкіс «ФК «Мінск», ТАА ФК «Сквіч», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск-2», «Зорка-БДУ», ГУ Фкіс «ФК «Мінск-2»), а таксама дзве каманды жаночага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе («Зорка-БДУ», ГУ Фкіс «ФК «Мінск»).
Штогод у мерапрыемствах па масавым футболе прымае ўдзел звыш 40 000 аматараў рознага ўзросту. Для правядзення мерапрыемстваў па футболе функцыянуе 5 стадыёнаў, на якіх можна праводзіць спаборніцтвы рэспубліканскага ўзроўню, а таксама 25 пляцовак са штучным пакрыццём нестандартных памераў.

Рэгулярна праводзяцца першынства г. Мінска сярод дзяцей і юнакоў, чэмпіянат і Кубак г.Мінска сярод аматарскіх каманд. Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе: вышэйшая, першая і другая ліга; Кубак РБ, Суперкубак.

Толькі 3 клубы (ДУ Фкіс «ФК «Мінск», ЗАТ ФК «Дынама-Мінск», РЦАП па футболе БДУ) маюць уласную спартыўную базу для правядзення вучэбна-трэніровачнага працэсу.

Беларуская федэрацыя футбола
Адрас: 220020, Мінск, пр. Пераможцаў 20 корп.
Тэлефоны:
+375 (17) 254-56-00 (прыёмная)
+375 (17) 254-50-51 , +375 (17) 250-96-66 (дэпартамент па правядзенні спаборніцтваў),
+375 (17) 254-59-49 (міжнародна-прававы дэпартамент)
+375 (17) 250-96-36 (прэс-служба)
+375 (17) 254-59-27 (дэпартамент судзейства і інспектавання)
+375 (17) 254-59-13 (дэпартамент ліцэнзавання)
Факс: +375 (17) 254-44-83, +375 (17) 254-50-51
Электронная пошта: info@bff.by
Сайт: http://bff.by