Цяжкая атлетыка
Краткая историческая справка о развитии тяжелой атлетКароткая гістарычная даведка аб развіцці цяжкай атлетыкі ў г. Мінску
У 1913 годзе ў Мінск прыехаў шляхетны госць – чэмпіён Санкт-Пецярбурга па цяжкай атлетыцы ўраджэнец Мінска Аркадзь Аляксандравіч. Аляксандравіч прыбыў на радзіму з асаблівай місіяй – адкрыць філіял Пецярбургскага спартыўнага таварыства “Санітас”.
Сумесна з вялікім аматарам сілавых відаў спорту Сакалдынскім Уладзіславам Сямёнавічам было пададзена прашэнне на імя Мінскага губернатара аб дазволе заснаваць у горадзе таварыства “Санітас”. Да канца года прашэнне было задаволена. Так быў пакладзены пачатак развіццю цяжкай атлетыкі ў горадзе Мінску і Беларусі.
Асабліва бурна пачала развівацца цяжкая атлетыка пасля заканчэння грамадзянскай вайны. У клубе «КІМ», якая змяшчалася на Багадзельнай вуліцы (цяпер Камсамольская) былі сабраны лепшыя цяжкаатлеты горада, сярод якіх вылучаліся пасля Чэмпіёнам Еўропы, СССР Леў Механік і неаднаразовы чэмпіён СССР Навум Лапідус.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны трыўмфальна выступаў на памосце чэмпіён Еўропы, СССР Яўген Новікаў, які ўстанавіў 24 рэкорды СССР, у далейшым стаў галоўным рэдактарам спартыўных праграм на Беларускім тэлебачанні.
У 70-80-я гады менскія штангісты з’яўляліся аднымі з наймацнейшых у Рэспубліцы, сярод іх:
Тараненка Леанід – чэмпіён ХХ11 Алімпійскіх гульняў, неаднаразовы чэмпіён свету, Еўропы, СССР, устанавіў выдатныя рэкорды свету ў цяжкай вазе ў штуршку 266 і суме дваяборства 475 кг, якія не забітыя да гэтага часу.
Бялянкоў Рафаіл, чэмпіён Еўропы, неаднаразовы чэмпіён СССР, рэкардсмен свету.
Дзергачоў Эдуард, рэкардсмен свету, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў і кубкаў СССР.
Чырыца Алег, чэмпіён Еўропы, СССР, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы, удзельнік ХХУ1 Алімпійскіх гульняў.
Шкакала Генадзь, прызёр чэмпіянату свету, неаднаразовы чэмпіён першынстваў СССР.
Кечка Алег, прызёр чэмпіянату Еўропы, неаднаразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў і першынстваў СССР.
Юрага Дзмітрый, Галубовіч Арнольд, Быкаў Анатоль, Вашкевіч Міхаіл, Марчанка Андрэй, Сарока Андрэй у розныя гады станавіліся пераможцамі і прызёрамі ўсесаюзных і міжнародных спаборніцтваў.
З 2000 года на міжнароднай арэне паспяхова выступалі Нячай Аляксандр, Лешка Алег, Горкавы Павел, Ворнік Дзмітрый, якія станавіліся прызёрамі першынстваў свету і Еўропы.
Рэспубліканская федэрацыя:
Грамадскае аб’яднанне “Беларускі цяжкаатлетычны саюз”
Старшыня – Шпілеўскі Аляксандр Францавіч
Юрыдычны адрас: 220036 г.Мінск вул.Лермантава 27
Тэлефон: +375 (17) 213-64-78
Факс: +375 (17) 286-12-63
Мінская гарадская федэрацыя:
Старшыня – Ладэс Віктар Аляксандравіч
Юрыдычны адрас: 220074 г.Мінск, вул.Берута 11
Тэлефон: +375 (17) 143-49-50
Спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы, якія развіваюць цяжкую атлетыку ў г. Мінску.
1.Установа «Менская цэнтральная спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву прафсаюзаў «Спартак»
Адрас: 220074 г.Мінск, вул.Берута 11
Тэлефон: +375 (17) 251-60-80
Пошта: partak-minsk@open.by
Дырэктар – Грыцэвіч Алена Антонаўна
Установа «СДЮШАР адзінаборстваў Мінадукацыі»
Адрас: 220004 г.Мінск, пр.Пераможцаў 2
Тэлефон: +375 (17) 203-70-27
Дырэктар – Бабук Валерый Уладзіміравіч
Установа «Комплексная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўнітарнага прадпрыемства «Менскметрабуд»
Адрас: 220088 г.Мінск, вул.Саламяная 13
Тэлефон: +375 (17) 285-32-16
Дырэктар – Малін Міхаіл Пятровіч
Установа «СДЮШАР № 1 БФСТ «Дынама»
Адрас: 220030 г.Мінск, вул.Кірава 8/4
Тэлефон: +375 (17) 327-73-48
Дырэктар -Лозікава Таццяна Міхайлаўна