Упраўленне спорту
Начальнік упраўлення – Купчэня Вольга Уладзіміраўна – тэл. 363-07-34
Спецыялісты аддзела – тэл. 363-24-00 (ф);
303-74-39;
276-12-03
е-mail: sport.uso@minsk.gov.by
Асноўныя напрамкі работы:
- выконвае асноўную задачу па каардынацыі дзейнасці спартыўных школ, клубаў, гарадскіх федэрацый па відах спорту і іншых спартыўных арганізацый, ДСА ведамстваў у г. Мінску ў мэтах развіцця спорту вышэйшых дасягненняў і падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву;
- арганізуе работу і ажыццяўляе кантроль за арганізацыяй «Праграмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь па відах спорту» ў г. Мінску;
- фарміруе каляндарны план гарадскіх спартыўна-масавых мерапрыемстваў і вучэбна-трэніровачных збораў у адпаведнасці з каляндарным планам вышэйстаячых спартыўных арганізацый;
- узгадняе каляндар спартыўна-масавых мерапрыемстваў спартыўных школ упраўлення, выезды за межы рэспублікі, а таксама ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем фінансавых сродкаў, што выдзяляюцца школам;
- сумесна з федэрацыямі па відах спорту праводзіць круглагадовую вучэбна-трэніровачную работу, накіраваную на дасягненне высокіх рэзультатаў, а таксама адбор і камплектаванне зборных каманд горада для ўдзелу ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах;
- праводзіць улік і аналіз рэзультатаў выступлення зборных каманд горада і асобных спартсменаў на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах;
- арганізуе і праводзіць ва ўстаноўленым парадку атэстацыю спартыўных работнікаў і тарыфікацыю трэнераў-выкладчыкаў у падведамных спартыўных школах і фізкультурна-спартыўных арганізацыях горада, каардынуе пытанні перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі трэнерскіх кадраў, суддзяў па відах спорту;
- рыхтуе матэрыялы на прысваенне спартыўных званняў, разрадаў і судзейскіх катэгорый; - узгадняе дакументы на прысваенне ганаровых званняў;
- кантралюе падрыхтоўку майстроў спорту міжнароднага класа, майстроў спорту Рэспублікі Беларусь, кандыдатаў у майстры спорту і масавых разрадаў;
- арганізуе і праводзіць праверкі дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, фізкультурна-спартыўных арганізацый горада, незалежна ад ведамаснай прыналежнасці, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела, арганізуе і праводзіць нарады;
- вывучае і аналізуе работу спартыўных школ для прысваення ім статусу спецыялізаванай, рыхтуе матэрыялы на зацвярджэнне груп спартыўнага ўдасканалення і вышэйшага спартыўнага майстэрства;
- ажыццяўляе кантроль за вядзеннем статыстычнай справаздачнасці дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ з прадстаўленнем іх у вышэйстаячыя арганізацыі, аналізуе і падводзіць вынікі работы ДЮСШ, СДЮШАР, трэнераў-выкладчыкаў за мінулы год;
- аналізуе стан вучэбна-трэніровачнага і выхаваўчага працэсу ў падведамных спартыўных арганізацыях горада, падводзіць вынікі гарадскога агляду-конкурсу на лепшага маладога спартсмена года і яго трэнера;
- адказвае за арганізацыю аздараўлення навучэнцаў спартыўных школ, а таксама кантралюе работу спартыўна-аздараўленчых лагераў у канікулярны перыяд.
Аддзел фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму
Галоўны спецыяліст – тэл. 363-13-94, тэл. 373-65-64, тэл. 260-00-41
е-mail: sport.orgmass@minsk.gov.by
Асноўныя напрамкі работы:
1. Арганізацыйныя мерапрыемствы:
- прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму;
- ажыццяўленне кіраўніцтва фізічным выхаваннем насельніцтва, работай фізкультурных і турыстычных арганізацый па развіцці масавай фізічнай культуры і турызму;
- ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю калектываў фізічнай культуры, фізкультурна-спартыўных клубаў у арганізацыях горада незалежна ад ведамаснай прыналежнасці;
- ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай работы і кантролю за станам фізічнага выхавання дашкольнікаў, школьнікаў, дапрызыўнай і прызыўной моладзі;
- арганізацыя работы па прыцягненні «цяжкіх» падлеткаў, дзяцей-сірот і малазабяспечаных да заняткаў фізічнай культурай і спортам;
- арганізацыя рэйдаў-праверак па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы да зімовага і летняга сезонаў;
- ажыццяўленне кантролю за выкананнем закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце»;
- арганізацыя работы і кантроль за рэалізацыяй Праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту, Праграмы развіцця турызму ў г. Мінску, іншых дзяржаўных праграм, пастаноў, загадаў, распараджэнняў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама;
- арганізацыя і вядзенне статыстычнай справаздачнасці па фізічнай культуры і спорце;
- забеспячэнне падрыхтоўкі матэрыялаў і правядзенне нарад, семінараў і іншых мерапрыемстваў у межах кампетэнцыі аддзела;
- забеспячэнне разгляду і вырашэння прапаноў, пісем, заяў і скаргаў грамадзян.
2. Правядзенне фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў:
- агляды-конкурсы на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і аздараўленчай работы;
- спартакіяды сярод дзяцей і дарослага насельніцтва па месцы жыхарства; навучэнскай моладзі; летніх аздараўленчых лагераў; сярод спартсменаў-інвалідаў; калектываў фізкультуры прадпрыемстваў і ўстаноў;
- cпартыўна-масавыя мерапрыемствы.
Кадрава-прававы сектар
Загадчык сектара- Гоман Святлана Мікалаеўна — тэл.238-73-58
е-mail: sport.kadry@minsk.gov.by
Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
- правядзенне дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на ўкамплектаванне галоўнага ўпраўлення, арганізацый, падпарадкаваных галоўнаму ўпраўленню (далей – падпарадкаваныя арганізацыі) высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўку і эфектыўнае выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў, перспектыўнага кадравага рэзерву;
- удзел у распрацоўцы і рэалізацыі мэтавай комплекснай палітыкі Мінгарвыканкама, выбары стратэгіі і тактыкі кіравання кадрамі, аптымізацыі колькасці персаналу і структуры галоўнага ўпраўлення;
- арганізацыя работы па бесперапынным навучанні - падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў галоўнага ўпраўлення;
- забеспячэнне захавання законнасці ў дзейнасці галоўнага ўпраўлення; прававое забеспячэнне дзейнасці начальніка галоўнага ўпраўлення;
- прававое кансультаванне работнікаў галоўнага ўпраўлення па асноўных напрамках яго дзейнасці; метадалагічнае забеспячэнне, каардынацыя ўзаемадзеяння юрыдычных і кадравых службаў падпарадкаваных арганізацый;
- прадстаўленне інтарэсаў галоўнага ўпраўлення ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях; забеспячэнне вядзення ў галоўным упраўленні кадравага справаводства, справаводства па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
- кантроль за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства праектаў рашэнняў Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (далей – Мінгарсавет), распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама, загадаў, інструкцый, палажэнняў і іншых актаў прававога характару, што рыхтуюцца ў галоўным упраўленні, удзел у падрыхтоўцы названых дакументаў;
- забеспячэнне фарміравання і своечасовага прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці па напрамках дзейнасці сектара.