Кадрава-прававы сектар
Загадчык сектара - Гоман Святлана Мікалаеўна — тэл. 238-73-58
Галоўны спецыяліст - Стасяловіч Вольга Віктараўна — тэл. 363-32-66
е-mail: sport.kadry@minsk.gov.by
Асноўныя напрамкі работы:1. Асноўнымі задачамі сектара з'яўляюцца:
1.1. правядзенне дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на ўкамплектаванне галоўнага ўпраўлення, арганізацый, падпарадкаваных галоўнаму ўпраўленню (далей – падпарадкаваныя арганізацыі) высокакваліфікаванымі спецыялістамі, падбор, расстаноўку і эфектыўнае выкарыстанне кадраў, фарміраванне рэзерву кіруючых кадраў, перспектыўнага кадравага рэзерву;
1.2. удзел у распрацоўцы і рэалізацыі мэтавай комплекснай палітыкі Мінгарвыканкама, выбары стратэгіі і тактыкі кіравання кадрамі, аптымізацыі колькасці персаналу і структуры галоўнага ўпраўлення;
1.3. арганізацыя работы па бесперапынным навучанні - падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі работнікаў галоўнага ўпраўлення;
1.4. забеспячэнне захавання законнасці ў дзейнасці галоўнага ўпраўлення; прававое забеспячэнне дзейнасці начальніка галоўнага ўпраўлення;
1.5. прававое кансультаванне работнікаў галоўнага ўпраўлення па асноўных напрамках яго дзейнасці; метадалагічнае забеспячэнне, каардынацыя ўзаемадзеяння юрыдычных і кадравых службаў падпарадкаваных арганізацый;
1.6. прадстаўленне інтарэсаў галоўнага ўпраўлення ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях;
1.7. забеспячэнне вядзення ў галоўным упраўленні кадравага справаводства, справаводства па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
1.8. кантроль за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства праектаў рашэнняў Мінгарвыканкама, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў (далей – Мінгарсавет), распараджэнняў старшыні Мінгарвыканкама, загадаў, інструкцый, палажэнняў і іншых актаў прававога характару, якія рыхтуюцца ў галоўным упраўленні, удзел у падрыхтоўцы названых дакументаў;
1.9. забеспячэнне фарміравання і своечасовага прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай і ведамаснай справаздачнасці па напрамках дзейнасці сектара.
2. Сектар выконвае наступныя функцыі:
2.1. вывучае і аналізуе існуючы ў галоўным упраўленні кадравы патэнцыял, прафесійныя, дзелавыя, асобасныя якасці работнікаў галоўнага ўпраўлення, кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, распрацоўвае рэкамендацыі па максімальна эфектыўным выкарыстанні кадравага патэнцыялу ў адпаведнасці з кваліфікацыяй работнікаў, плануе яго развіццё з улікам перспектывы;
2.2. сумесна з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення прадстаўляе начальніку галоўнага ўпраўлення прапановы аб назначэнні работнікаў на вакантныя пасады, вызваленні іх ад займаемых пасад, а таксама аб заахвочванні, накладанні дысцыплінарных спагнанняў;
2.3. праводзіць мерапрыемствы па падборы, расстаноўцы, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы работнікаў галоўнага ўпраўлення, кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый;
2.4. удзельнічае ў распрацоўцы і ўдасканаленні арганізацыйнай структуры і штатнага раскладу галоўнага ўпраўлення;
2.5. уносіць кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення прапановы па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў, перспектыўнага кадравага рэзерву, ажыццяўляе мерапрыемствы па рабоце з рэзервам кадраў;
2.6. забяспечвае арганізацыйныя і метадычныя мерапрыемствы па правядзенні атэстацыі работнікаў галоўнага ўпраўлення, прысваенні класаў дзяржаўным служачым, конкурсным замяшчэнні вакантных пасад;
2.7. плануе і арганізуе бесперапыннае навучанне работнікаў галоўнага ўпраўлення, кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый, ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі названых работнікаў; уносіць прапановы па каштарысе фінансавых расходаў на павышэнне кваліфікацыі (перападрыхтоўку);
2.8. прымае ўдзел у падрыхтоўцы і заключэнні калектыўнага дагавора, распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўмацаванні працоўнай дысцыпліны, рэгуляванні сацыяльна-працоўных адносін у галоўным упраўленні;
2.9. забяспечвае ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства вядзенне кадравага справаводства, справаводства па зваротах грамадзян, юрыдычных асоб, якія паступаюць у галоўнае ўпраўленне;
2.10. сумесна з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення праводзіць аналіз выканання правіл унутранага працоўнага распарадку; ажыццяўляе складанне табеля ўліку рабочага часу работнікаў галоўнага ўпраўлення;
2.11. ажыццяўляе індывідуальны (персаніфікаваны) і воінскі ўлік работнікаў галоўнага ўпраўлення;
2.12. рыхтуе дакументы, неабходныя для назначэння пенсій і дапамог работнікам галоўнага ўпраўлення, для прадстаўлення работнікаў галоўнага ўпраўлення і кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый да заахвочванняў і ўзнагароджанняў, прыцягнення іх да дысцыплінарнай адказнасці;
2.13. складае графік працоўных водпускаў, афармленне працоўных і сацыяльных водпускаў работнікаў галоўнага ўпраўлення і кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый;
2.14. забяспечвае падрыхтоўку дакументаў і прадстаўленне ў Мінгарвыканкам, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь кандыдатур работнікаў, арганізацый галіны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і рэалізацыю асноўных напрамкаў і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму, выкананне (садзейнічанне выкананню) дзяржаўна важных задач, для заахвочвання, узнагароджання, прысваення ганаровых званняў, прысуджэння прэмій;
2.15. ажыццяўляе адміністрацыйныя працэдуры згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі арганізацыямі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» па напрамках дзейнасці сектара ў адпаведнасці з загадам начальніка галоўнага ўпраўлення;
2.16. ажыццяўляе метадычнае кіраўніцтва кадравымі і юрыдычнымі службамі падпарадкаваных арганізацый;
2.17. фарміруе і своечасова прадстаўляе дзяржаўную статыстычную і ведамасную справаздачнасць па напрамках дзейнасці сектара, забяспечвае падрыхтоўку і прадстаўленне кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення інфармацыйна-аналітычных, даведачных матэрыялаў па кадравых, прававых пытаннях, іншых напрамках дзейнасці сектара;
2.18. ажыццяўляе падрыхтоўку праектаў загадаў па зацвярджэнні статутаў падпарадкаваных арганізацый;
2.19. абараняе маёмасныя і іншыя інтарэсы галоўнага ўпраўлення пры разглядзе спрэчак па ісках, што прад'яўляюцца галоўным упраўленнем або да галоўнага ўпраўлення, арганізуе падрыхтоўку неабходных у сувязі з гэтым дакументаў; ва ўстаноўленым парадку прадстаўляе інтарэсы галоўнага ўпраўлення ў судах, іншых дзяржаўных органах пры разглядзе прававых пытанняў;
2.20. разглядае, у тым ліку сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі галоўнага ўпраўлення, падпарадкаванымі арганізацыямі, звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у якіх указваецца на парушэнне законнасці ў дзейнасці галоўнага ўпраўлення, падпарадкаваных арганізацый;
2.21. забяспечвае выкананне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства ў частцы:
афармлення ў пісьмовай форме на дзяржаўных служачых, галоўнага бухгалтара галоўнага ўпраўлення, кіраўнікоў падпарадкаваных арганізацый абавязацельства дзяржаўнай службовай асобы, асобы, якая прэтэндуе на заняцце пасады дзяржаўнай службовай асобы;
ажыццяўлення кантролю за выкананнем парадку дэкларавання, у тым ліку за паўнатой і дакладнасцю звестак, указаных у дэкларацыях аб даходах і маёмасці, што прадстаўляюцца дзяржаўнымі служачымі галоўнага ўпраўлення, кіраўнікамі падпарадкаваных арганізацый, кіраўнікамі гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх 50 і больш працэнтаў долей (акцый) знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства;
2.22. разглядае, сумесна з іншымі структурнымі падраздзяленнямі галоўнага ўпраўлення, праекты нарматыўных прававых актаў, якія паступаюць на ўзгадненне;
2.23. забяспечвае падрыхтоўку заключэнняў па прававых пытаннях дзейнасці галоўнага ўпраўлення;
2.24. ва ўстаноўленым парадку забяспечвае накіраванне ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь для правядзення юрыдычнай экспертызы нарматыўныя прававыя акты Мінгарвыканкама для далейшага іх уключэння ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь.