Аддзел фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму
Галоўны спецыяліст – Буднік Сяргей Уладзіміравіч – тэл. 363-13-94
Галоўны спецыяліст – Кацуба Святлана Сцяпанаўна – тэл. 373-65-64
Галоўны спецыяліст – Ярмолік Таццяна Аляксандраўна – тэл. 260-00-41
е-mail: sport.orgmass@minsk.gov.by
Асноўныя напрамкі работы:1. Арганізацыйныя мерапрыемствы:
– прапаганда фізічнай культуры, спорту і турызму;
– ажыццяўленне кіраўніцтва фізічным выхаваннем насельніцтва, работай фізкультурных і турыстычных арганізацый па развіцці масавай фізічнай культуры і турызму;
– ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю калектываў фізічнай культуры, фізкультурна-спартыўных клубаў у арганізацыях горада незалежна ад ведамаснай прыналежнасці;
– ажыццяўленне арганізацыйна-метадычнай работы і кантролю за станам фізічнага выхавання дашкольнікаў, школьнікаў, дапрызыўнай і прызыўной моладзі;
– арганізацыя работы па прыцягненні «цяжкіх» падлеткаў, дзяцей-сірот і малазабяспечаных да заняткаў фізічнай культурай і спортам;
– арганізацыя рэйдаў-праверак па падрыхтоўцы матэрыяльна-тэхнічнай базы да зімовага і летняга сезонаў;
– ажыццяўленне кантролю за выкананнем закона Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце»;
– арганізацыя работы і кантроль за рэалізацыяй Праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту, Праграмы развіцця турызму ў г. Мінску, іншых дзяржаўных праграм, пастаноў, загадаў, распараджэнняў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама;
– арганізацыя і вядзенне статыстычнай справаздачнасці па фізічнай культуры і спорце;
– забеспячэнне падрыхтоўкі матэрыялаў і правядзенне нарад, семінараў і іншых мерапрыемстваў у межах кампетэнцыі аддзела;
– забеспячэнне разгляду і вырашэння прапаноў, пісем, заяў і скаргаў грамадзян;
2. Правядзенне фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў:
– агляды-конкурсы на лепшую пастаноўку спартыўна-масавай і аздараўленчай работы;
– спартакіяды сярод дзяцей і дарослага насельніцтва па месцы жыхарства; навучэнскай моладзі; летніх аздараўленчых лагераў; сярод спартсменаў-інвалідаў; калектываў фізкультуры прадпрыемстваў і ўстаноў;
– спартыўна-масавыя мерапрыемствы.