Асабісты прыём грамадзян
ГРАФІК
АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН, ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ, ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ КІРАЎНІКАМІ ГАЛОЎНАГА ЎПРАЎЛЕННЯ СПОРТУ І ТУРЫЗМУ МІНГАРВЫКАНКАМА
праводзіцца па адрасе г. Мінск, вул. в. Харужай, 13/61
Прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка | Займаемая пасада | Месцазнаходжанне, тэлефон | Дні і час прыёму |
---|---|---|---|
Варапай Максім Казіміравіч | Начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама | Кабінет № 202/1 тэл./факс: +375 (17) 379-87-78 | 1-я, 3-я серада 8.00-13.00 |
Бараноўская Вольга Ігараўна | Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама | Кабінет № 202/2 тэл./факс: +375 (17) 363-00-62 | 2-і чацвер 08.00-13.00 |
Мастова Алеся Васільеўна | Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела фізкультурна-аздараўленчай работы і турызму галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама | Кабінет № 204 тэл./факс: +375 (17) 343-79-01 | 4-ы чацвер 08.00-13.00 |
З 2 студзеня 2023 г.уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022). Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» (рэд. ад 28.06.2022) (далей – Закон) устанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).
Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца з дапамогай сайта ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел (інтэрнэт-сайт).
Паважаны наведвальнік!
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (далей – Закон) электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах.
Парадак разгляду электронных зваротаў грамадзян прадугледжаны артыкулам 25 Закона. Разгляд электронных зваротаў
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- поўнае найменне юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а патрабуючыя дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб“.
Згодна з артыкулам 15 Закона, звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
- змяшчаюць нецэнзурныя або зневажальныя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не змешчаны новыя абставіны, маючыя значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Згодна з пунктам 3 артыкула 25 Закона, адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў адпаведнасці з артыкулам 20 Закона.