Водна-маторны спорт

Грамадскае аб’яднанне Беларуская федэрацыя водна-маторнага спорту: створана ў 2008 годзе
Адрас: 220138, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Карвата, 72А, ком. 7
Старшыня: Жукоўскі Юрый Уладзіміравіч
Тэл.: +375 (29) 685-03-12
Факс: +375 (17) 285-03-12
Сайт: powerboat.by

Першыя афіцыйныя спаборніцтвы па водна-маторным спорце адбыліся ў 1957 годзе на Мінскім моры. У цяперашні час Водна-маторны спорт аб’ядноўвае больш за 100 мінскіх спартсменаў. Спаборніцтвы праводзяцца ў 4 класах аквабайкаў і 6 класах гоначных маторных судоў. Штогод на розных акваторыях Мінска і Мінскага раёна праходзяць Кубак і чэмпіянат Мінскай вобласці, першынство Мінскай вобласці, Кубак і чэмпіянат РБ.

У 1989 годзе на акваторыі Чыжоўскага вадасховішча праходзіў чэмпіянат свету ў класе «Формула-1». На вадасховішчы Дразды 9-10 верасня 2011 года праходзіў заключны этап Чэмпіянату Еўропы «Endurance Pneumatics Class PR.1/ 2/ 3/ 4», 15 верасня 2012 года-Кубак Еўропы “Мінск-2012 “” Endurance Pneumatics Class PR.1/ 2/ 3/ 4», 29-30 верасень 2012 года-Кубак СНД.

Наймацнейшыя спартсмены:
Яўген Радзько-чэмпіён свету, пераможца Кубка СНД 2012г.,
Андрэй Курбатаў-двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету,
Андрэй Галоўкоў-двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы,
Алёна Галаўкова-двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, уладальніца Нацыянальнага рэкорду хуткасці сярод юніёраў,
Пётр Серайкін-бронзавы і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў